Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Панядзелак, 18 Снежань 2023 14:40

У Купалаўскім універсітэце адбыліся курсы павышэння кваліфікацыі

IMG 6195Восем выкладчыкаў ГрДУ імя Янкі Купалы прайшлі навучанне па праграме курсаў павышэння кваліфікацыі "Універсітэт адукацыйных інавацый: лічбавая дыдактыка і ацэньванне вынікаў навучання"

Другі раз на працягу каляндарнага года ва ўніверсітэце рэалізавана праграма навучання, змест якой дазваляе атрымаць дакладныя і асэнсаваныя адказы на два ключавыя пытанні: "Навошта патрэбны лічбавыя інструменты ў навучанні?" і "Як іх выкарыстоўваць?".

На працягу месяца модераторыз ліку выкладчыкаў Купалаўскага ўніверсітэта выконвалі складаную і адказную задачу – знаёмілі сваіх калегаў з тэарэтычнымі і практычнымі аспектамі лічбавай дыдактыкі.

У ходзе курсаў былі прадстаўлены вынікі выкарыстання інструментаў платформы Moodle пры распрацоўцы лічбавых навучальна-метадычных комплексаў, прадэманстраваны магчымасці сеткавай камунікацыі, змешанага, інтэрактыўнага і мабільнага навучання.

Асноўнай працоўнай прасторай курсаў стаўПедагагічны партал, на якім былі размешчаны навучальна-метадычныя матэрыялы курсаў.