Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Панядзелак, 11 Снежань 2023 12:25

Практыка-арыентаваны падыход да адукацыі ў ГрДУ імя Янкі Купалы

image 08 12 23 03 59На факультэце эканомікі і кіравання Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы адбылася сустрэча супрацоўнікаў БРУСП «Белдзяржстрах» па Гродзенскай вобласці са студэнтамі і выкладчыкамі факультэта.

У сваім выступленні начальнік аддзела транспартнага страхавання Ганна Швец падзялілася практычным вопытам страхавання рызык ва ўмовах нявызначанасці. Наталля Стогава, начальнік аддзела страхавання маёмасных інтарэсаў грамадзян, расказала аб значнасці страхавання пры забеспячэнні эфектыўнага выкарыстання маёмасці. Асаблівую цікавасць выклікала выступленне начальніка аддзела па ўрэгуляванні страт па транспарце Міхаіла Будзько.

Атрыманыя веды дазволяць слухачам эфектыўна прымяняць у кіраўніцкай дзейнасці і ў асабістым жыцці механізм страхавання, правільна паступаць пры надыходзе страхавых выпадкаў.

Як падкрэсліла дэкан факультэта эканомікі і кіравання Марына Карпіцкая, поспех будучага працаўладкавання выпускнікоў факультэта эканомікі і кіравання грунтуецца на павышэнні якасці практыка-арыентаванай падрыхтоўкі, развіцці ўзаемадзеяння з заказчыкамі кадраў, павышэнні рэзультатыўнасці навукова-даследчай дзейнасці, развіцці праектнай дзейнасці.

У працэсе прамога дыялогу, прадстаўнікі страхавога бізнесу разгорнута адказалі на ўсе пытанні студэнтаў. Цесная сувязь з прадпрыемствамі-заказчыкамі кадраў з'яўляецца залогам высокіх канкурэнтных пераваг выпускнікоў факультэта эканомікі і кіравання на рынку працы.