Надрукаваць гэтую старонку
Серада, 06 Снежань 2023 14:18

Падведзены вынікі заняткаў у Школе кіраўніка (ДАДАДЗЕНА ВІДЭА)

IMG 5480У Купалаўскім універсітэце 5 снежня адбыўся выніковы занятак для слухачоў Школы кіраўніка. У рамках работы Школы абмяркоўваліся вынікі і перспектывы інавацыйнай дзейнасці ўніверсітэта, магчымыя мадэлі ўдасканалення ўніверсітэцкага менеджменту, сучасныя тэндэнцыі і тэхналогіі ў праектаванні і рэалізацыі адукацыйных праграм.

Заняткі праводзілі прадстаўнікі рэктарата, кіраўнікі структурных падраздзяленняў універсітэта і запрошаныя лектары з Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь і Рэспубліканскага інстытута вышэйшай школы.

–Наша навучанне доўжылася два гады і за гэты час лектары дзяліліся з намі неацэнным вопытам. Школа кіраўніка дае прафесійныя адукацыйныя праграмы для ўдзельнікаў, якія імкнуцца павысіць свае кіраўнічыя кампетэнцыі. Так, мы абменьваліся вопытам, абмяркоўвалі актуальныя тэмы і развівалі кампетэнцыі, якія паспяхова будзем выкарыстоўваць у рабоце, – расказала намеснік дэкана па выхаваўчай рабоце фізіка-тэхнічнага факультэта Святлана Гогалева.

Завяршальны занятак быў прысвечаны падрыхтоўцы і абароне праектаў, распрацаваных удзельнікамі Школы кіраўніка ў галіне кіраўніцкай дзейнасці ўніверсітэта (каледжа). У ролі мадэратараў выступілі першы прарэктар Аляксандр Карэўскі, начальнік інфармацыйна-аналітычнага цэнтра Яўген Алізаровіч і начальнік вучэбна-метадычнага ўпраўлення Марына Калоцэй. Слухачы школы прадставілі ўвазе сваіх калег праекты па аналізе моцных і слабых бакоў сваіх структурных падраздзяленняў, новых формах прафарыентацыйнай работы па прыцягненню абітурыентаў, ролі цютэрства ў рабоце са студэнтамі, а таксама ўнеслі свае прапановы па ўдасканаленні ўніверсітэцкага менеджменту.

Першы прарэктар ГрДУ імя Янкі Купалы Аляксандр Карэўскі выказаў спадзяванне, што атрыманыя веды і набытыя кампетэнцыі дапамогуць слухачам Школы кіраўніка прадумаць сваю далейшую траекторыю пабудовы кар'еры.

Як прагучала падчас правядзення выніковага занятку, мерапрыемства было карыснае як слухачам Школы, так і ўніверсітэту ў цэлым. Пасля прэзентацыі праектаў 20 супрацоўнікам Купалаўскага ўніверсітэта былі ўручаны сертыфікаты аб праходжанні навучання ў Школе кіраўніка.