Надрукаваць гэтую старонку
Аўторак, 05 Снежань 2023 16:52

У Купалаўскім універсітэце стартавалі заняткі ў рамках рэспубліканскага праекта «Партыйная школа» (ДАДАДЗЕНА ВІДЭА)

photo 5438569606794040926 yПраект рэалізуецца па ўсёй краіне на базе ўніверсітэтаў. У Гродзенскім рэгіёне пляцоўкай стаў ГрДУ імя Янкі Купалы. Скаардынаваў працу па арганізацыі трохдзённага інтэнсіву Інстытут павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў нашага універсітэта.

Як расказала член вышэйшай палітычнай рады беларускай партыі Белая Русь Ірына Сцепаненка, праект, у першую чаргу, накіраваны на ўдасканаленне палітычных навыкаў сябраў партыі Белая Русь. Першы набор у школу склаў 20 чалавек, сярод якіх прадстаўнікі партыі Белая Русь з Гродзенскага рэгіёна. Усе яны атрымаюць неабходныя для партыйнай дзейнасці веды, якія стануць падмуркам іх паспяховай палітычнай дзейнасці.

– Слухачы больш глыбока пазнаёмяцца з асновамі ідэалогіі беларускай дзяржавы, абмяркуюць актуальныя праблемы, звязаныя з развіццём сусветнай супольнасці. Натуральна, у межах працы школы ўдзельнікі абмяркуюць пытанні «на злобу дня», якія тычацца выбарчай кампаніі. Праца «Партыйнай школы» будзе арганізавана на сістэмнай аснове. Пасля праходжання навучання ўдзельнікі школы падзеляцца ведамі на месцах і будуць прымяняць іх у працы падчас выбарчай кампаніі, – расказала Ірына Сцепаненка.

Трохдзённая праграма будзе насычаная ведамі з розных галін: гэта і гісторыя станаўлення беларускай нацыі і яе дзяржаўнасці, і ідэалагічны аспект з пункту гледжання права і кіраўніцкага праекта. Будуць закрануты такія аспекты як інфармацыйная культура і медыяграматнасць, інфармацыйная бяспека і многія іншыя.

Для рэалізацыі гэтай праграмы прыцягнуты лепшыя выкладчыкі Купалаўскага універсітэта. Слухачы таксама маюць вялікі вопыт, бо ўсе яны паспяховыя ў сваёй кар'еры, яны прайшлі пэўны жыццёвы шлях, таму з вялікім энтузіязмам падключаюцца да дыялогу, — расказала дырэктар Інстытута павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў ГрДУ імя Янкі Купалы Алена Канцэал.