Надрукаваць гэтую старонку
Пятніца, 01 Снежань 2023 16:57

У Тэхнапарку Купалаўскага ўніверсітэта новы рэзідэнт!

IMG 5329Новым рэзідэнтам стала кампанія «Смарт механіка», якая прадастаўляе кліентам сучасныя і эфектыўныя рашэнні ў галіне аўтаматызацыі вытворчасці, павышэння эфектыўнасці і якасці вытворчых працэсаў, а таксама задавальняе іх патрэбнасці ў нестандартных рашэннях абсталявання.

Ва ўрачыстай цырымоніі падпісання прынялі ўдзел першы прарэктар Купалаўскага ўніверсітэта Аляксандр Карэўскі і дырэктар Навукова-тэхналагічнага парка Аляксандр Васілевіч. На гэты момант агульная колькасць рэзідэнтаў Тэхнапарка склала 30.

Статус рэзідэнта тэхнапарку дае магчымасць камерцыялізацыі навуковых распрацовак і магчымасць пачаць уласны бізнес, а таксама ён дае права на арэнду рабочай прасторы і вытворчых плошчаў на льготных умовах, а таксама на арэнду высокатэхналагічнага навукова-даследчага і вытворчага абсталявання.

Тэхнапаркі - гэта адна з ключавых кропак росту рэгіянальнай эканомікі. Проста цудоўна, што ў нас у вобласці ёсць свая інавацыйная пляцоўка, дзе прадпрымальнікі могуць рэалізоўваць свае праекты і ўносіць уклад у развіццё Гродзеншчыны. Нягледзячы на сваю маладосць, Навукова-тэхналагічны парк Купалаўскага ўніверсітэта ўжо паспеў стаць знакавым аб'ектам.