Надрукаваць гэтую старонку
Чацвер, 16 Лістапад 2023 13:31

Купалавец удастоены дыплома міжнароднай выставы-конкурсу «Дызайн перш за ўсё»

Яркая падзея аб'яднала творчых людзей з Беларусі і Расіі ў самым сэрцы Смаленска Цэнтры Ценішавых пад эгідай Смаленскага рэгіянальнага аддзялення «Саюз дызайнераў Расіі».

Конкурс праводзіўся па розных відах дызайну, такіх як камунікатыўны, прамысловы, інтэр'ерны, асяроддзевы, тэкстыльны і фэшн-дызайн, UX/UI, медыя, VR, game-дызайн.

Навучэнец Гуманітарнага каледжа Купалаўскага ўніверсітэта Мацвей Лабацкі стаў уладальнікам дыплома III ступені ў V міжнароднай выставе-конкурсе.

Праект навучэнца 4 курса спецыяльнасці «Дызайн (графічны)» быў па заслугах ацэнены сярод шматлікіх работ удзельнікаў конкурсу.

Некалькі месяцаў аўтары-ўдзельнікі самастойна загружалі свае працы на ўсерасійскую платформу для правядзення творчых конкурсаў konkurs-on.ru, спецыяльна распрацаваную Смаленскім аддзяленнем Саюза дызайнераў Расіі.

Віншуем з дастойным вынікам і жадаем новых перамог!

 

photo 5382148562751706401 y