Надрукаваць гэтую старонку
Панядзелак, 13 Лістапад 2023 13:41

Купалаўцы сталі прызёрамі міжнароднага турніру па грэка-рымскай барацьбе памяці Алімпійскага чэмпіёна Алега Караваева

photo 5372835579005359071 y28-ы міжнародны турнір прайшоў з 8 па 11 лістапада ў г. Мінск.

Удзел у спаборніцтвах бралі юніёры, якія разыгралі медалі ў дзесяці вагавых катэгорыях - да 55, 60, 63, 67, 72, 77, 82, 87, 97 і 130 кг. Сёлета турнір стаў яшчэ больш відовішчным і цікавым.

Непераўзыдзены вынік, стойкасць духу і цвёрдасць характару паказалі студэнты Купалаўскага ўніверсітэта, якія занялі ганаровыя прызавыя месцы.

I месца ў вагавой катэгорыі да 82 кг заняў студэнт 1 курса факультэта фізічнай культуры Уладзіслаў Дуброўскі.

У вагавой катэгорыі да 77 кг I месца заваяваў студэнт 2 курса факультэта фізічнай культуры Абдулмасіх Абдулмасіх Мансуровіч.

I месца ў вагавой катэгорыі да 130 кг узяў студэнт 3 курса факультэта фізічнай культуры Данііл Казлоў.

Спаборніцтвы праводзяцца з 1994 года, а ў 2010-м годзе набылі міжнародны статус і праходзяць у фармаце асабістага турніру ва ўсіх вагавых катэгорыях.

Віншуем купалаўцаў з першакласным вынікам!