Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Панядзелак, 29 Люты 2016 08:30

ГрДУ імя Янкі Купалы запрашае навучэнцаў школ і ССНУ прыняць удзел у завочнай алімпіядзе «Педагогіка і сацыяльная работа ў сучасным свеце»

У перыяд з 29 лютага па 26 сакавіка 2016 года педагагічны факультэт Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы праводзіць завочную алімпіяду «Педагогіка і сацыяльная праца ў сучасным свеце». Да ўдзелу запрашаюцца вучні 9-11 класаў і навучэнцы ССНУ.

Алімпіяда праводзіцца ў чатыры этапы:

першы тур - падача заявак у аргкамітэт алімпіяды;

другі тур - разгляд заявак;

трэці тур - праца экспертнага Савета па аналізе дадзеных праектаў, вызначэнне пераможцаў;

чацвёрты тур - узнагароджанне пераможцаў.

Для таго, каб прыняць удзел у алімпіядзе, неабходна:

- да 29 лютага 2016 года накіраваць на электронную пошту kroftova@grsu.by заяўку (гл. дадатак 1) з пазнакай «На Алімпіяду»;

да 12 сакавіка 2016 года падаць у папяровым і электронным (на адрас электроннай пошты) варыянце праект і прэзентацыю.

З умовамі ўдзелу ў алімпіядзе можна азнаёміцца ў дадатку 2.

Кантакты

Адрас: г. Гродна, вул. Захарава, 32, каб. 1

Тэл.: 8 (0152) 75-49-06, + 375 (29) 286 69 33 (Ганна Уладзіміраўна Крофта)

E-mail: kaf_metodmat@grsu.by, krofto_av@grsu.by

Web: www.fp.grsu.by, www.abit.by