Надрукаваць гэтую старонку
Чацвер, 02 Лістапад 2023 13:10

Ужо сёння ў Купалаўскім універсітэце адбудзецца конкурс "Студэнт года - 2023"! Галасуй за свайго фаварыта

студентФінал конкурсу адбудзецца ўжо 2 лістапада. Пераможца прадставіць Alma mater на абласным этапе рэспубліканскага конкурсу "Студэнт года-2023".

9 купалаўцаў змагаюцца за званне "Студэнт года-2023". Фіналісты ўжо прадставілі на суд журы відэаролік пра сябе, распрацавалі ўласны праект «Маладзёжная ініцыятыва» і паказалі свае навыкі ў аратарскім майстэрстве. Кожны этап конкурсу патрабуе вялікіх намаганняў і сур'ёзнай падрыхтоўкі. Рабяты годна выступілі і паказалі высокае майстэрства!

Сёння, у 18.00, падчас фінальнага выпрабавання "Візітная картка" студэнты-купалаўцы раскажуць журы і гледачам аб сваіх захапленнях і дасягненнях, а таксама прадэманструюць навыкі тэхнікі і культуры прамовы, арыгінальнасць падачы інфармацыі, раскрыюць свае таленты ў творчым спаборніцтве.

Прыходзьце хварэць за сваіх фаварытаў! Добры настрой забяспечана!

І нагадваем, што вы можаце абраць пераможцу ў намінацыі. «Студэнт года – ОНЛАЙН». Галасаванне завершыцца сёння ў 17 гадзін.