Надрукаваць гэтую старонку
Панядзелак, 09 Кастрычнік 2023 13:15

Купалаўскі ўніверсітэт прыняў дэлегацыю з Рэспублікі Зімбабвэ

photo 5269425724434009797 yПрацоўны тыдзень прайшоў плённа і быў насычаны падзеямі. У ходзе сустрэч з супрацоўнікамі кафедраў факультэта біялогіі і экалогіі госці пазнаёміліся з навуковымі і навучальнымі лабараторыямі факультэта, а таксама абмеркавалі магчымасці сумесных даследаванняў і праектнай дзейнасці ў галіне экалогіі.

На Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі «Актуальныя праблемы экалогіі», якая праходзіла 4-5 кастрычніка ў Купалаўскім універсітэце, Масаві Дамаскус з політэхнічнага каледжа ў Харарэ выступіў з пленарным дакладам «Recycling of cement kiln dust as a substitute for limestone in cement chemistry circular economy».

Адбыліся сустрэчы гасцей з Зімбабвэ з першым прарэктарам Аляксандрам Канеўскім, кіраўніком навукова-даследчай часткі Антонам Глазевым, дэканам факультэта біялогіі і экалогіі Наталляй Башун. Абмеркаваны напрамкі далейшага супрацоўніцтва ў адукацыйнай, навуковай і інавацыйнай дзейнасці.