Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Панядзелак, 02 Кастрычнік 2023 10:33

Прафесар ГрДУ імя Янкі Купалы правяла семінар «Методыка навуковых даследаванняў у сучаснай эканоміцы»

photo 2023 10 02 09 40 12З сучаснымі задачамі развіцця нацыянальнай эканомікі, прыярытэтамі галіновага развіцця слухачоў пазнаёміла дэкан факультэта эканомікі і кіравання, прафесар кафедры фінансаў і бухгалтарскага ўліку Марына Карпіцкая.

Прадстаўнікі мясцовых органаў улады, прамысловых і гандлёвых арганізацый, магістранты пазнаёміліся з методыкай навуковага даследавання, што дазволіць ім прафесійна рыхтаваць аналітычныя запіскі, выступаць на нарадах і канферэнцыях, пісаць навуковыя працы.

Такія семінары па заяўках прадпрыемстваў на факультэце праводзяцца рэгулярна для прадстаўнікоў усіх галін народнай гаспадаркі.