Надрукаваць гэтую старонку
Пятніца, 29 Верасень 2023 12:08

У Купалаўскім універсітэце адзначаюць Дзень настаўніка!

IMG 6469Ужо ў гэтую нядзелю наша краіна адзначыць Дзень настаўніка. Традыцыйна ў ГрДУ імя Янкі Купалы напярэдадні ўрачыстасці праходзяць святочныя мерапрыемствы.

Урачыстая абстаноўка запанавала ў карпусах універсітэта ўжо з самай раніцы. На факультэтах актывісты каардынацыйнага студэнцкага савета сумесна з першаснай прафсаюзнай арганізацыяй студэнтаў і БРСМ арганізавалі святочную акцыю. Валанцёры падрыхтавалі паштоўкі, салодкія пачастункі і цёплыя словы для любімых педагогаў.

А ў 15.00 у актавай зале па вуліцы Леніна адбудзецца святочны канцэрт да Дня настаўніка. Творчыя калектывы ўніверсітэта падораць свае лепшыя нумары. Прыходзьце! Уваход вольны.