Надрукаваць гэтую старонку
Панядзелак, 21 Жнівень 2023 12:14

«З коробля на бал»: валанцёры II Гульняў краін СНД прымаюць удзел у Міжнародным турніры «Еўра-Азіяцкі Кубак Дружбы».

photo 5397805479482217103 xСтартовал турнир по хоккею в Гродно 16 августа.

Не паспелі валанцёры-купалаўцы адпачыць ад дапамогі падчас II гульняў краін СНД, як адразу ж прыступілі да працы на Кубку Дружбы ў Гродзенскім Лядовым палацы спорту.

Турнір па хакеі аб'яднаў клубы Беларусі, Расіі, Казахстана і Узбекістана для таго, каб паказаць высакакласныя матчы.

«Еўра-Азіяцкі Кубак Дружбы» складаўся з двух этапаў-папярэдняга і фінальнага. Матчы першай стадыі турніру праходзілі ў Гродне, дзе спаборнічаў сярэбраны прызёр беларускай Экстралігі «Нёман», віцэ-чэмпіён Усерасійскай хакейнай лігі Краснаярскі «Сокал», а таксама лепшыя каманды мінулага чэмпіянату Казахстана –«Намад» з Астаны і «Хума» з Ташкента.

Валанцёры Купалаўскага ўніверсітэта працавалі на трыбунах: сачылі за парадкам, дапамагалі зарыентавацца заўзятарам і гасцям турніру. Прыемным бонусам для добраахвотнікаў стаў прагляд усіх матчаў першага этапу Кубка.

Анастасія Равуцкая, студэнтка юрыдычнага факультэта, валанцёр распавяла пра свае ўражанні:

– Пасля заканчэння ІІ гульняў краін СНД нам прапанавалі ўзяць удзел у якасці валанцёраў у «Еўра-азіяцкім Кубку Дружбы». Згаджацца ці не, я нават не думала, адразу вырашыла, што з задавальненнем паўдзельнічаю. Чатыры каманды з розных краін змагаліся за месца ў фінале. Мы былі рады, што ў барацьбе з Казахстанам, Расіяй і Узбекістанам каманда «Нёман» апынулася ў фінале. Поспехі нашым спартсменам у далейшым! Мы былі рады стаць часткай турніру такога высокага ўзроўню.

Надзея Шумавец, студэнтка юрыдычнага факультэта, валанцёр падзялілася эмоцыямі спартыўнага лета:

– З 16 па 19 жніўня адбыўся Кубак Дружбы, дзе спаборнічалі хакейныя каманды Расіі, Казахстана, Узбекістана і Беларусі. Гэта было захапляльнае падзея, у якім кожны матч быў напружаным. Такія турніры не толькі спрыяюць развіццю спорту, але і ўмацоўваюць сяброўскія адносіны паміж краінамі. Было цікава назіраць за суперніцтвам і адначасова за ўзаемнай павагай спартсменаў розных нацыянальнасцяў. Гэтыя спаборніцтвы яшчэ раз пацвердзілі, што спорт аб'ядноўвае і дапамагае ствараць трывалыя сувязі паміж краінамі.

Ганарымся нашымі валанцёрамі! Жадаем дзяўчатам адпачыць перад пачаткам новага навучальнага года і з карысцю правесці апошнія дзянькі лета.