Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Аўторак, 13 Чэрвень 2023 16:25

Купалаўцы прайшлі навучанне на базе Цэнтра кампетэнцый РІПА ў Мінску

obychen 23 2Група студэнтаў 3-га курса фізіка-тэхнічнага факультэта пад кіраўніцтвам старшага выкладчыка кафедры электратэхнікі і электронікі Андрэя Самародава наведала Цэнтр кампетэнцый РІПА ў Мінску.

У вучэбнай лабараторыі Цэнтра былі праведзены лабараторныя заняткі па дысцыпліне "Мікрапрацэсарныя сістэмы кіравання прамысловых робатаў". Навучальная лабараторыя Цэнтра абсталявана сучаснымі прамысловымі кантролерамі фірмы Siemens мадэльнага шэрагу S7.

У ходзе выканання работ рабяты набылі навыкі напісання і адладкі праграм для прамысловых кантролераў на мове LAD у асяроддзі SIMATIC Manager, канфігурацыі кантролера і запісы праграмы ў прамысловы кантролер, спалучэння кантролера з перыферыйным абсталяваннем. Для візуалізацыі працы распрацаванай праграмы выкарыстоўваліся модуль візуалізацыі "Easyport D16" і кампутарная праграма "Easyveep".