Надрукаваць гэтую старонку
Аўторак, 13 Чэрвень 2023 16:25

Купалаўцы выдатна паказалі сябе на II ваенна-спартыўных гульнях

photo 2023 06 13 07 00 34У Акадэміі Узброеных Сіл Рэспублікі Узбекістан прайшлі II ваенна-спартыўныя гульні паміж курсантамі вышэйшых ваенных адукацыйных устаноў дзяржаў - удзельніц СНД. У ім бралі ўдзел прадстаўнікі Рэспублікі Беларусь, Казахстана, Кыргызстана, Таджыкістана, Расійскай Федэрацыі і Рэспублікі Узбекістан.

У зборную каманду Рэспублікі Беларусь увайшлі і курсанты ваеннага факультэта Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы.

У склад каманды па футболе, якая заняла 2 месца, увайшоў курсант 3-га курса ваеннага факультэта ГрДУ імя Янкі Купалы Павел Ляцяга, які навучаецца па спецыяльнасці "Тылавое забеспячэнне войскаў (харчаваннем)".

У складзе каманды па мнагаборстве, якая заняла 3 месца, выдатныя вынікі паказаў старшы сяржант 2-га курса Антон Чайчыц навучэнец па спецыяльнасці "Фізічная падрыхтоўка ваеннаслужачых".

У спаборніцтвах па стральбе са штатнай зброі каманда заняла 3 месца. У складзе каманды прымаў удзел малодшы сяржант 1-га курса Ягор Загорскі навучэнец па спецыяльнасці «Фізічная падрыхтоўка вайскоўцаў».

Па выніках спаборніцтваў каманда Рэспублікі Беларусь заняла 3-е месца. Віншуем пераможцаў !!!