Сярод жаночых каманд за ўзнагароды змагаліся ГрДУ імя Янкі Купалы, БрДУ, БДМУ, БДПУ, БДЭУ, БДУ, БДТУ, МДЛУ, ГрДМУ, БДУІР, БелДУТ, БДУФК, БНТУ. У фінале наша каманда была мацнейшай за спартсменак БДУФК. У складзе каманды былі Яна Галякова, Яўгенія Бярнацкая, Карына Курстак і Кацярына Новік. Кацярына стала MVP турніру. Мужчынская каманда стала 4-й, уступіўшы БДУФК. Прадстаўлялі каманды Валянціна Навойчык і Андрэй Навойчык.
Віншуем пераможцаў!