Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Серада, 07 Чэрвень 2023 08:38

У ГрДУ імя Янкі Купалы адбудзецца алімпіяда па кібербяспецы - 2023

600600p677EDNmainHACKДа ўдзелу ў алімпіядзе, якая пройдзе з 5 па 29 чэрвеня, запрашаюцца студэнты і школьнікі.

Алімпіяда праводзіцца ў два туры: папярэдні (дыстанцыйны), II - фінальны (вочны або дыстанцыйны, па выбары арганізатараў).

Папярэдні тур служыць для азнаямлення ўдзельнікаў з задачамі прадметнай вобласці алімпіяды і адбору ўдзельнікаў на фінальны тур. Фінальны тур з'яўляецца заключным этапам мерапрыемства.

Пераможцы алімпіяды будуць узнагароджаны дыпломамі першай ступені, прызёры - дыпломамі другой і трэцяй ступені. Удзельнікі ўзнагароджваюцца пахвальнымі граматамі і заахвочвальнымі прызамі.

Мерапрыемства арганізавана з мэтай актывізацыі навукова-даследчай дзейнасці студэнтаў і школьнікаў, падтрымкі адоранай і таленавітай моладзі, развіцця цікавасці студэнтаў і навучэнцаў школ да пытанняў кібербяспекі.

Алімпіяда праводзіцца кафедрай сістэмнага праграмавання і камп'ютарнай бяспекі факультэта матэматыкі і інфарматыкі ГрДУ імя Янкі Купалы.

Азнаёміцца з умовамі правядзення алімпіяды і даведацца падрабязную інфармацыю можна па спасылцы.