Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Чацвер, 25 Май 2023 16:49

Купалаўцы былі адзначаны на міжнароднай студэнцкай канферэнцыі "Чырвоны Крыж-паўсюль і для кожнага" (ДАДАДЗЕНА ВІДЭА)

IMG 8578Канферэнцыя прайшла пяты раз і сёлета набыла статус міжнароднай. Мерапрыемства аб'яднала студэнтаў і магістрантаў, а таксама навучэнцаў устаноў сярэдняй спецыяльнай адукацыі з Беларусі і Расіі. Удзел у канферэнцыі прынялі намеснік старшыні аблвыканкама Віктар Пранюк, Дырэктар дэпартамента міжнароднага супрацоўніцтва Расійскага Чырвонага Крыжа Анастасія Тэнета, генеральны сакратар Беларускага Чырвонага Крыжа Дзмітрый Шаўцоў.

Удзельнікі разгледзелі развіццё міжнароднага гуманітарнага права ў кантэксце сусветнай гісторыі, пагаварылі аб медыцынскай і сацыяльнай дапамозе як напрамку дзейнасці Міжнароднага руху Чырвонага Крыжа і Чырвонага Паўмесяца, абмеркавалі добраахвотнасць у сучасным свеце і іншыя тэмы.

Усіх прысутных прывітала рэктар ГрДУ імя Янкі Купалы Ірына Кітурка і адзначыла, што гэта вялікі гонар - быць часткай такой выдатнай падзеі, якая аб'яднала неабыякавых людзей. Для ўдзелу ў вочнай і завочнай форме на канферэнцыю паступіла 38 работ. Па выніках 12 лепшых з іх былі адзначаны дыпломамі.

У вочным этапе месцы размеркаваліся наступным чынам. Уладальнікамі дыпломаў І ступені сталі студэнт ГрДУ імя Янкі Купалы Артур Сахарчук, навучэнцы Гродзенскага каледжа бізнесу і права Кацярына Талкачова і Вікторыя Будзяну. Уладальнікамі дыпломаў ІІ ступені сталі студэнты ГрДМУ Марыя Плескацэвіч, Анастасія Храмец і Гарыслаўская Дыяна. Уладальнікамі дыпломаў ІІІ ступені сталі студэнты ГрДУ імя Янкі Купалы Ксенія Бакач і Вольга Гурская, студэнтка ГрДМУ Марыя Ткачова.

Пераможцамі завочнага этапа сталі наступныя ўдзельнікі. Уладальнікам дыплома I ступені стала студэнтка Расійскі ўніверсітэт сяброўства народаў імя Патрыса Лумумбы Уладзіслава Самарына. Уладальнікамі дыпломаў ІІ ступені сталі студэнты ГрДУ імя Янкі Купалы Уладзімір Лабоцкі і Алена Маскаленка. Уладальнікамі дыпломаў III сталі студэнты Расійскага ўніверсітэта сяброўства народаў імя Патрыса Лумумбы Аліса Варлукшына і Байрамаў Халід Аслан аглы.