Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Серада, 24 Май 2023 08:49

У Купалаўскім універсітэце прайшла рэгіянальная міжвузаўская алімпіяда па замежных мовах

ADS 421113 мая 2023 года ў сценах універсітэта прайшла рэгіянальная алімпіяда па ВНУ па замежных мовах для студэнтаў нямоўных спецыяльнасцяў.

Ужо трэці раз мерапрыемства аб'яднала таленавітую моладзь Гродзеншчыны: студэнтаў Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы, Гродзенскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта, Гродзенскага дзяржаўнага аграрнага ўніверсітэта. Арганізатарам выступае кафедра замежных моў філалагічнага факультэта.

Звяртаючыся з прывітальным словам да ўдзельнікаў, загадчык кафедры замежных моў Святлана Ляскевіч адзначыла, што павышэнне ўзроўню міжуніверсітэцкага ўзаемадзеяння і супрацоўніцтва, развіццё цікавасці студэнтаў да вывучэння замежнай мовы ва ўмовах здаровай канкурэнцыі з'яўляюцца прыярытэтнымі задачамі алімпіяды.

Фармат алімпіяды прадугледжваў спаборніцтвы ў асабістым заліку па трох напрамках: чытанне і разуменне пісьмовай інфармацыі, успрыманне маўлення на слых, гаварэнне. У гэтым годзе ў алімпіядзе прынялі ўдзел 108 адораных студэнтаў, і барацьба была вельмі напружанай.

Па выніках трох этапаў найбольшая колькасць балаў і дыплом І ступені ў студэнткі ГрДУ імя Янкі Купалы Паліны Юрчанкі і студэнткі ГрДМУ Дар'і Гнілякевіч. Дыплом II ступені падзялілі студэнты 1 курса ГрДМУ Яўген Алекса і Ірына Жыла. Трэцяе месца заняла студэнтка 1 курса ГрДУ імя Янкі Купалы Аляксандра Серада.

Удзельнікі Алімпіяды, якія пацвердзілі ўзровень валодання замежнай мовай не ніжэй за В1 у рамках агульнаеўрапейскіх кампетэнцый (CEFR), атрымалі сертыфікат Алімпіяды. Урачыстае падвядзенне вынікаў і ўзнагароджанне пераможцаў адбылося 22мая 2023 года.