Надрукаваць гэтую старонку
Аўторак, 16 Май 2023 08:51

У Купалаўскім універсітэце стартуе тыдзень сям'і

a544ed58c5fc943bМіжнародны дзень сям'і адзначаецца штогод 15 мая. Да гэтага свята ў Купалаўскім універсітэце падрыхтавана насычаная праграма мерапрыемстваў.

Пачнецца тыдзень сям'і з адкрыцця кніжнай выставы «Сям'я – адзінства намераў і спраў», якое адбудзецца сёння,15 мая, у корпусе па вуліцы Захарава, 32. Там жа пройдзе літаратурна-музычная гасцёўня «вялікі цуд сям'я».

У аўторак, 16 траўня, на базе інтэрната па вуліцы Дубко, 20, адбудзецца дыскусійная пляцоўка на тэму «Сям'я як канстытуцыйная каштоўнасць». У сераду, 17 мая, пройдзе сямейная музычная віктарына ў корпусе па вуліцы Захарава, 32. У чацвер, 18 мая, купалаўцаў запрашаюць прыняць удзел у інтэлектуальнай гульні «Законы сям'і».

У пятніцу, 19 мая, адкрыецца прэзентацыйная пляцоўка «мая сям'я» ў інтэрнаце па вул.Дубко, 20. Завершыцца тыдзень сям'і падзячным малебнам, які адбудзецца 21 мая.