Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Пятніца, 12 Май 2023 13:51

Купалаўцы правялі практыка-арыентаваны семінар для спецыялістаў аграпрамысловага комплексу Воранаўскага раёна

image4 10Для спецыялістаў аграпрамысловага комплексу Воранаўскага раёна кафедра фінансаў і бухгалтарскага ўліку правяла практыка-арыентаваны семінар "Ацэнка фінансавага стану суб'ектаў аграпрамысловага комплексу ў канкурэнтных умовах".

На семінары прысутнічалі галоўныя бухгалтары і галоўныя эканамісты 10 аграпрамысловых гаспадарак Воранаўскага раёна, а таксама кіраўнікі і спецыялісты Воранаўскага райвыканкама.

Семінар падрыхтавалі і правялі старшы выкладчык Наталля Патоцкая, дацэнт Валерый Сільвановіч, загадчык кафедры Людміла Тарасава. Практыка-арыентаваны семінар адбыўся на базе Воранаўскага раённага выканаўчага камітэта Гродзенскай вобласці.