Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Чацвер, 11 Май 2023 21:00

У Купалаўскім універсітэце прайшла рэгіянальная алімпіяда па грамадазнаўстве

1139На факультэце гісторыі, камунікацыі і турызму праходзіў вочны тур Рэгіянальнай алімпіяды па грамадазнаўстве сярод навучэнцаў 9-11 класаў “Інтэлект. Маладосць. Беларусь».

Арганізатарам алімпіяды выступіла кафедра сацыялогіі і спецыяльных сацыялагічных дысцыплін. Было прадстаўлена шмат цікавых, актуальных навукова-даследчых праектаў. Смелыя і ўпэўненыя выступленні ўдзельнікаў, гарачыя дыскусіі, кампетэнтнае журы - абавязковыя складнікі поспеху штогадовай рэгіянальнай алімпіяды. Праца была арганізавана па трох секцыях, у кожнай з якіх былі прадстаўлены і паспяхова абаронены лепшыя праекты.

Дыпломы 1 ступені атрымалі Дар'я Сідар і Дар'я Качаржук, навучэнцы 9 класа ДУА "Лунненская сярэдняя школа імя Героя Савецкага Саюза Івана Шарамета" з тэмай: "Школьная форма: ад вытокаў да сучаснасці або дрэс-код ва ўстановах адукацыі"; Артур Гайдук і Філіп Цімошак, навучэнцы 9 клас ДУА "Сярэдняя школа № 3 г. Слоніма" з даследчым праектам "Рэалізацыя праграмы сямейны капітал у Слонімскім раёне (2015–2019 гг.)"; Вікторыя Іванцэвіч, навучэнка 11 класа ДУА «Кемелішская сярэдняя школа», якая асвятляла тэму: «Стараабрадніцтва на Астравеччыне».

Дыпломы 2 ступені атрымалі Дар'я Квецень і Станіслаў Якаўчык, навучэнцы 9 класа ДУА «Сярэдняя школа №3 г. Дзятлава» і іх сацыяльны праект: «Турыстычнае агенцтва #УРОК_ДЫЗНАВАЦЬ_РАДЗІМУ_АБАВЯЗАНЫ_КОЖДЫ»; Юлія Іокуш, навучэнка 10 класа ДУА "Ліцэй № 1 г. Ліды", якая прадставіла вынікі даследавання: "Аб выхаванні падлеткаў вачыма падлеткаў і іх бацькоў"; Марыя Талочка, навучэнка 9 класа ДУА «Гімназія № 5 імя У. С. Караткевіча г. Гродна» з тэмай: «Браты Урублеўскія і браты Іваноўскія. Паралелі ў лёсах».

Дыпломы 3 ступені атрымалі Ганна Базылевіч, навучэнка 9 класа ДУА "Доцішская сярэдняя школа", тэма: "Сацыяльная сетка TikTok: віртуальная прастора для самавыяўлення падлеткаў або інструмент маніпулявання іх паводзінамі"; Настасся Бялінская, навучэнка 11 класа ДУА "Гродзенская гарадская гімназія імя А. І. Дубко", з тэмай: "Сучасная сям'я: асноўныя тэндэнцыі развіцця і перспектывы"; Вікторыя Трахімік, навучэнка 10 класа ДУА «СШ №2 імя М.П. Масонава г. Свіслач», тэма: «Роля вывучэння англійскай мовы ў фарміраванні патрыятычнай свядомасці навучэнцаў».