Надрукаваць гэтую старонку
Чацвер, 27 Красавік 2023 09:43

У ГрДУ імя Янкі Купалы адбылася алімпіяда "Школы дакладных навук"

photo 4 2023 04 26 10 57 3823 красавіка адбылася XXIII алімпіяда па матэматыцы сярод навучэнцаў 4-9 класаў "Школы дакладных навук" факультэта матэматыкі і інфарматыкі сярод навучэнцаў 4-9 класаў.

Рабятам былі прапанаваны 6 задач, на вырашэнне якіх адводзілася 2 гадзіны. Удзел у інтэлектуальным спаборніцтве прынялі 492 навучэнцы з 26 школ горада Гродна і 5 школ Гродзенскага раёна, а таксама навучэнцы школ Лідскага, Дзятлаўскага, Воранаўскага, Ваўкавыскага, Мастоўскага, Карэліцкага, Слонімскага раёнаў, горада Мінска і Мінскай вобласці.

Вынікі алімпіяды будуць падведзены 10 мая. Азнаёміцца з імі можна на сайце math.grsu.by.

Узнагароджанне пераможцаў адбудзецца 20 мая ў 12.00 у аўдыторыі 218 па вуліцы Ажэшкі, 22.

На факультэце матэматыкі і інфарматыкі падтрымліваецца даўняя традыцыя па рабоце са школьнікамі - будучымі абітурыентамі. З 1957 па 1989 гады паспяхова дзейнічала "Школа юных матэматыкаў". З 1999 года на факультэце арганізавана работа Школы дакладных навук.