Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Пятніца, 06 Студзень 2023 08:36

Купалаўцаў запрашаюць прыняць удзел у IХ навагоднім квэсты па кібербяспецы «New Year Quest 2022»

doc 2023 01 04 15 43 32Праводзіць навагоднія квэсты – добрая традыцыя кафедры сістэмнага праграмавання і камп'ютарнай бяспекі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы.

 

Запрашаем да ўдзелу студэнтаў і выпускнікоў універсітэта, школьнікаў, спецыялістаў камп'ютарнай бяспекі і ўсіх ахвочых паспрабаваць свае сілы ў кіберквест.

Квэст даступны па адрасе: http://ctf-abit.mf.grsu.by/. Для участия достаточно самостоятельно зарегистрироваться (регистрация вверху-справа на главной странице).

У гэтым годзе квэст разгорнуты на платформе CTF-d , якая дапускае розныя тыпы заданняў: ад лагічных загадак да напісання хакерскіх праграм. Усе заданні падзелены на катэгорыі - "Крыптаграфія", "Стэганаграфія", "Абарона web", "Рознае цікавае" і іншыя.

Квэст адкрыты з 13 гадзін 37 хвілін 30 снежня 2022 года да 13 гадзін 37 хвілін 14 студзеня 2023 года.

Дадатковую інфармацыю можна даведаццатут.