Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Серада, 05 Кастрычнік 2022 16:25

У Купалаўскім універсітэце праходзіць Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя "Актуальныя праблемы экалогіі - 2022"

IMG 8635Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя "Актуальныя праблемы экалогіі - 2022", якая праходзіць ужо 17-ы раз, сабрала больш за 120 вучоных з Беларусі, Расіі, Украіны, Італіі, Чэхіі, Польшчы.

 

На пленарным пасяджэнні прадстаўлены 6 дакладаў вучоных з НАН Беларусі, ГрДУ імя Янкі Купалы (Беларусь), ФДГАУ "Балтыйскі федэральны ўніверсітэт імя Імануіла Канта" (Расія), Паморскай Акадэміі ў Слупску (Польшча). Падчас секцыйных пасяджэнняў будуць заслуханы больш за 50 дакладаў, у тым ліку анлайн.

Абмеркаванне навуковых пошукаў удзельнікаў канферэнцыі праходзіць у секцыях "Устойлівае выкарыстанне і ахова жывёльнага свету", "Устойлівае выкарыстанне і ахова расліннага свету", "Экалагічны маніторынг прыродных рэсурсаў".

Арганізатарамі канферэнцыі выступаюць Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы, Гродзенскі абласны камітэт прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, Сыктыўкарскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Піцірыма Сарокіна.