Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Аўторак, 15 Сакавік 2016 08:30

ГрДУ імя Янкі Купалы запрашае прыняць удзел у XIII Міжнародных Карскіх чытаннях «Славянскі свет і нацыянальная моўная культура ў сучаснай камунікацыі», прысвечаных 155-годдзю акадэміка Я.Ф. Карскага

У Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы 12-13 мая 2016 года адбудуцца XIII Міжнародныя Карскія чытанні «Славянскі свет і нацыянальная моўная культура ў сучаснай камунікацыі», прысвечаныя 155-годдзю вучонага-славіста, ураджэнца Гродзеншчыны, акадэміка Я.Ф. Карскага.

Праца канферэнцыі будзе праходзіць у рамках наступных секцый:

- «Роля і месца навуковай спадчыны акадэміка Я.Ф. Карскага ў развіцці мовазнаўства і гуманітарных ведаў у цэлым»;

- «Карскіана: факты, дакументы, пасведчанні, архіўные знаходкі»;

- «Беларуская мова і беларускае мовазнаўства: шлях ад Карскага да нашых дзён»;

- «Масавая камунікацыя трэцяга тысячагоддзя: пытанні да будучыні»:

  • сацыякультурны аспект;
  • суб'екты маўлення;
  • навацыі і дэвіяцыі;
  • норма і узус;
  • экалогія мовы і маўленчай асобы»;

- «Varia» (матэрыялы, якія адпавядаюць тэме канферэнцыі, у рамках іншых напрамкаў).

У рамках чытанняў плануецца правядзенне Міжнароднага навуковага семінара «Моўныя працэсы ў масмедыя славянскіх краін» Камісіі па медыялінгвістыцы пры Міжнародным камітэце славістаў (кіраўнік Л.Р. Дускаева). Праблемнае поле семінара ўключае наступныя пытанні:

- «Медыялінгвістыка: катэгорыі, метадалогія, развіццё, перспектывы»;

- «Маўленчае аблічча рэгіянальных сродкаў масавай інфармацыі і камунікацыі»;

Рабочыя мовы чытанняў - славянскія.

Для ўдзелу ў XIII Міжнародных Карскіх чытаннях неабходна да 15 сакавіка 2016 года падаць заяўку па форме, названай у дадатку, на электронны адрас karskie.chteniya@mail.ru.

Па выніках канферэнцыі плануецца выданне зборніка навуковых матэрыялаў.

Арганізатары канферэнцыі - Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы, Гродзенскі абласны выканаўчы камітэт, Камісія па медыялінгвістыцы пры Міжнародным камітэце славістаў.

Кантакты

Адрас: 230023, Рэспубліка Беларусь, Гродна, вул. Ажэшкі, 22, каб. 319 (кафедра журналістыкі)

Факс: +375 (152) 73-19-10

Тэл.: +375(152) 73-19-88 (кафедра журналістыкі)

+375 (29)782-96-11 (Марыя Іосіфаўна Канюшкевіч)

+375 (33) 699-77-44 (Іна Іванаўна Мінчук)