Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Серада, 27 Студзень 2016 08:30

У гонар Дня беларускай навукі ў ГрДУ імя Янкі Купалы адбудзецца ўрачыстая сустрэча старшыні Гродзенскага аблвыканкама У.В. Краўцова з навукоўцамі Гродзенскага рэгіёну

У Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы 27 студзеня 2016 года адбудзецца ўрачыстая сустрэча старшыні Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта Уладзіміра Васільевіча Краўцова з прадстаўнікамі навуковых школ ВНУ і ўстаноў НАН Беларусі Гродзенскага рэгіёну. Сустрэча прысвечана Дню беларускай навукі.

З дакладамі аб выніках навуковай і інавацыйнай дзейнасці ВНУ выступяць прадстаўнікі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы, Гродзенскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта і Гродзенскага дзяржаўнага аграрнага ўніверсітэта.