Надрукаваць гэтую старонку
Аўторак, 19 Ліпень 2022 08:52

Лабараторыя электрафізічных вымярэнняў ГрДУ імя Янкі Купалы пашырыла вобласць акрэдытацыі

Аўтар
Ацэніце гэты матэрыял
(0 галасоў)

IMG 1500Лабараторыя электрафізічных вымярэнняў пашырыла вобласць акрэдытацыі на вымярэнне паказчыкаў бяспекі фактараў вытворчага асяроддзя і працоўнага працэсу.

Лабараторыя абсталявана сучаснымі мабільнымі вымяральнымі прыборамі і абсталяваннем, якія дазваляюць выконваць вымярэнні асветленасці, інтэнсіўнасці ўльтрафіялетавага выпраменьвання, параметраў мікраклімату (тэмпература, вільготнасць, хуткасць руху паветра, інтэнсіўнасць цеплавога апраменьвання), узроўня электрамагнітных палёў (напружанасць пераменнага электрычнага поля і шчыльнасць магнітнага струменя пераменнага), узровень шуму (гукавы ціск, эквівалентныя па энергіі і максімальныя ўзроўні гуку). Вымярэнні выконваюцца непасрэдна на працоўных месцах заказчыка.

Як расказаў загадчык кафедры электратэхнікі і электронікі Андрэй Герман, гэта вельмі запатрабаваная на рынку паслуга, што звязана з нарматыўна абумоўленай неабходнасцю перыядычнага кантролю шкодных вытворчых фактараў на працоўных месцах. Лабараторыя будзе выконваць адпаведныя вымярэнні як для забеспячэння дзейнасці ўніверсітэта, так і для іншых заказчыкаў на ўмовах аплаты.

Лабараторыя электрафізічных вымярэнняў працуе ва ўніверсітэце з 01.04.2013 года і акрэдытавана на адпаведнасць патрабаванням СТБ ІСО/МЭК 17025 у 2018 годзе. Апроч вымярэння паказчыкаў бяспекі фактараў вытворчага асяроддзя, вобласць акрэдытацыі лабараторыі ўключае: вымярэнне супраціву ізаляцыі, супрацівы зазямляльных прылад і грунта, пераходных супраціваў кантактнага злучэння, праверку ланцугоў «фаза-нуль», выпрабаванні прылад ахоўнага адключэння і аўтаматычных выключальнікаў.

Акрамя гэтага лабараторыя аказвае паслугі па рамонце абсталявання і вымяральных прыбораў аптычных, фізіка-хімічных і механічных велічынь.

Поўны пералік вымярэнняў, якія выконваюцца акрэдытаванай лабараторыяй універсітэта, можна паглядзець тут.

Кантактныя дадзеныя:

Лабараторыя электрафізічных вымярэнняў фізіка-тэхнічнага факультэта ўстановы адукацыі "Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы"; 230023, г. Гродна, вул. Сацыялістычная, 12, к. 36.; тэл.: +375292682793 (МТС)

Чытаць 1434 разоў Апошняя змена Аўторак, 19 Ліпень 2022 16:12
ДЕШКО ИННА ВЛАДИМИРОВНА

Апошняя ад ДЕШКО ИННА ВЛАДИМИРОВНА