Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Аўторак, 12 Ліпень 2022 16:10

У ГрДУ імя Янкі Купалы адбылася міжнародная летняя школа вучоных-эканамістаў «SCIENNOMIS – 2022»

IMG 20220711 163023 600 600x450 cШкола працавала на базе факультэта эканомікі і кіравання на мінулым тыдні. Вучні асвоілі інтэнсіў-курс па эканаметрычным аналізе, мадэляванні і прагназаванні. Да заняткаў далучыліся студэнты і выкладчыкі з Іркуцкага дзяржаўнага ўніверсітэта, Расійскага ўніверсітэта транспарта, а таксама з Кыргызскага нацыянальнага ўніверсітэта імя Ж. Баласагына.

 

Заняткі ў школе прайшлі ў змешаным анлайн- і афлайн-фармаце. Выкладчыкі кафедры матэматычнага і інфармацыйнага забеспячэння эканамічных сістэм правялі лекцыі для слухачоў, трэнінгі і майстар-класы па такіх актуальных тэмах эканаметрычнага аналізу, як мадэляванне і прагназаванне эканамічных дадзеных сродкамі Microsoft Excel, а таксама з дапамогай іншых праграмных пакетаў.

Асаблівая ўвага падчас правядзення летняй школы была нададзена метадам эканаметрычнага і статыстычнага аналізу дадзеных аб сацыяльна-эканамічным развіцці рэгіёнаў, у тым ліку, метадам прасторавай эканаметрыкі для аналізу стану рэгіянальных рынкаў працы, метадам ранжыравання і класіфікацыі рэгіёнаў Рэспублікі Беларусь па паказчыках дзейнасці малых і сярэдніх прадпрыемстваў. .

На сустрэчы з дэканам факультэта эканомікі і кіравання, Марынай Карпіцкай, удзельнікі школы абмеркавалі актуальныя праблемы мадэлявання сацыяльна-эканамічных з'яў ва ўмовах цыфравізацыі, а таксама напрамкі далейшага супрацоўніцтва.

 

IMG 20220711 162454 196 636x450 c