Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Панядзелак, 11 Ліпень 2022 11:18

Выкладчыкі ГрДУ імя Янкі Купалы прынялі ўдзел у ІІ Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі "Методыка выкладання замежных моў 2.0: рэальнае і віртуальнае"

01Арганізатарамі канферэнцыі выступіў Фінансавы Універсітэт пры Урадзе Расійскай Федэрацыі (г. Масква).

Старшы выкладчык кафедры англійскай філалогіі Ірына Клачко і выкладчык кафедры англійскай філалогіі Юлія Мармыш выступілі з дакладам «Адукацыя пасля пандэміі: адаптуемся да пакалення Z і адпавядаем Альфа», у якім падзяліліся вопытам стварэння лічбавага навучальнага асяроддзя для студэнтаў пакалення Z і прагнозамі распрацоўкі інтэрактыўных метадаў навучання для прадстаўнікоў пакалення Альфа.

Праграма канферэнцыі была разлічана на два дні, на працягу якіх прайшлі пленарныя пасяджэнні, працавалі тэматычныя секцыі, арганізаваны майстар-класы выкладчыкаў маскоўскіх і рэгіянальных ВНУ Расіі і Беларусі.

Мерапрыемствы канферэнцыі прайшлі ў вочна-завочным фармаце: праца анлайн секцый транслявалася з дапамогай платформы Jazz by Sber, а майстар-класы былі праведзены з выкарыстаннем платформы Microsoft Teams.

Удзел прадстаўнікоў Купалаўскага ўніверсітэта выклікаў цёплы водгук у арганізатараў канферэнцыі. Ад аргкамітэта Фінансавага Універсітэта пры Урадзе РФ паступіла запрашэнне пашырыць міжвузаўскія кантакты і наладзіць пастаяннае супрацоўніцтва і ўзаемадзеянне.