Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Панядзелак, 06 Чэрвень 2022 13:57

Купалаўцы сталі ўдзельнікамі Міжнароднага навуковага тыдня "Хімія для ўстойлівага развіцця" ў Ташкенце

photo 2022 06 06 11 07 59Мерапрыемства праходзіла на базе Ташкенцкага хіміка-тэхналагічнага інстытута ў канцы траўня і было прысвечана міжнароднаму году фундаментальных навук у інтарэсах устойлівага развіцця (ЮНЕСКА).

У навуковым форуме ў рамках праграмы "Запрошаны прафесар" прыняла ўдзел загадчык кафедры тэхналогіі, фізіялогіі і гігіены харчавання ГрДУ імя Янкі Купалы Наталля Башун. Яна выступіла з лекцыямі па фізіялогіі харчавання, біябяспецы і біяэтыцы ў біятэхналогіі. Акрамя таго, Наталля Зігмунтаўна зачытала прывітальны адрас ад рэктара Купалаўскага ўніверсітэта Ірыны Кітуркі, стала ўдзельнікам пленарнага і секцыйнага пасяджэнняў, дзе выступіла з дакладам, удзельнічала ў абмеркаваннях.

У рамках Тыдня навукі адбыўся конкурс юных хімікаў, а Міжнародны форум "Маладыя вучоныя" прайшоў у горным Бастанлыцкім раёне Узбекістана.

Несумненна, сумесныя адукацыйныя праграмы паміж Купалаўскім універсітэтам і Ташкенцкім хіміка-тэхналагічным інстытутам садзейнічаюць паляпшэнню якасці прафесійнай падрыхтоўкі спецыялістаў на аснове прынцыпаў роўнасці, узаемаразумення і павагі.