Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Серада, 25 Май 2022 13:08

У Купалаўскім універсітэце праводзіць заняткі прафесар з Узбекістана

IMG 20220524 181215 025У рамках праграмы "Запрошаны прафесар" на факультэце біялогіі і экалогіі праводзіць заняткі доктар тэхнічных навук, прафесар Ташкенцкага хіміка-тэхналагічнага інстытута Мухамедаў Кабілджан Гафуравіч.

 

Прафесар Мухамедаў правядзе заняткі са студэнтамі 1-3 курсаў дзённай формы навучання спецыяльнасці "Біяэкалогія" па дысцыплінах "Асновы таксікалогіі", "Экалогія і рацыянальнае прыродакарыстанне", "Агульная экалогія".

У рамках заняткаў вялікая ўвага будзе ўдзелена сучаснаму стану прыродных рэсурсаў, рацыянальнаму прыродакарыстанню, шляхам вырашэння сыравінных, энергетычных і харчовых праблем.

Дарэчы, паміж нашымі ВНУ дзейнічае дагавор аб супрацоўніцтве, падпісаны ў сакавіку 2021 года, у рамках якога прадугледжаны абмен спецыялістамі. Цяпер у Ташкенцкім хіміка-тэхналагічным інстытуце заняткі праводзіць загадчык кафедры тэхналогіі, фізіялогіі і гігіены харчавання Наталля Башун.