Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Чацвер, 07 Красавік 2022 09:14

У ГрДУ імя Янкі Купалы пройдзе канферэнцыя "Стратэгіі барацьбы са злачыннасцю ва ўмовах глабалізацыі інфармацыйнага грамадства"

videoconfМіжнародная навуковая інтэрнет-канферэнцыя студэнтаў, магістрантаў і аспірантаў пройдзе ўжо трэці раз і збярэ найбольш цікавыя даклады ў галіне крымінальнага права.

Навуковыя работы прымаюцца па трох напрамках: актуальныя праблемы ўдасканалення і прымянення крымінальнага закона ў сучасных умовах, развіццё крыміналістычнага і крымінальна-працэсуальнага рэагавання на правапарушэнні, крыміналогія ва ўмовах трансфармацыйных працэсаў.

Да 10 мая па адрасе sbornikkrim@mail.ru прымаюцца заяўкі на ўдзел у канферэнцыі, а таксама электронныя версіі артыкулаў і сканаваныя копіі падпісаных навуковымі кіраўнікамі водгукаў з рэкамендацыямі аб уключэнні матэрыялаў у зборнік навуковых артыкулаў.

Арганізатары навуковай падзеі Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы, Федэральная дзяржаўная бюджэтная адукацыйная ўстанова вышэйшай адукацыі "Санкт-Пецярбургскі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт", Федэральная дзяржаўная бюджэтная адукацыйная ўстанова вышэйшай адукацыі "Тамбоўскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Г.Р. Дзяржавіна", Ташкенцкі дзяржаўны юрыдычны ўніверсітэт.

Кантактную інфармацыю і падрабязнасці навуковай падзеі можна даведацца  ў  інфармацыйным лісце.