Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Пятніца, 01 Красавік 2022 11:35

У Купалаўскім Тэхнапарку прайшоў заключны этап рэспубліканскай алімпіяды па інфарматыцы

da3e261c97be5562f0b591a9ba771fac

Умовы, створаныя ў Навукова-тэхналагічным парку, дазволілі арганізаваць інтэлектуальнае спаборніцтва на самым высокім узроўні.

 

Больш за сотню школьнікаў, якія прадэманстравалі выдатныя вынікі на папярэдніх этапах рэспубліканскай алімпіяды па інфарматыцы, сабраліся ў новым будынку Тэхнапарку, каб пазмагацца за перамогу. Узнагароджанне пераможцаў, як і сама алімпіяда, прайшло на базе Тэхнапарку. Ва ўрачыстай абстаноўцы школьнікам уручылі дыпломы.

– Мы вельмі рады, што такое знакавае мерапрыемства прайшло менавіта ў сценах нашага ўніверсітэта, на базе Навукова-тэхналагічнага парку. Універсітэт надае інфарматыцы і спартыўнаму праграмаванню вельмі вялікую ўвагу. Упэўнены, вы набылі тут пэўны жыццёвы вопыт, многае даведаліся і, самае галоўнае, знайшлі сяброў, з якімі будзеце пастаянна размаўляць і ў далейшым удзельнічаць у спаборніцтвах, - сказаў прарэктар па навуковай рабоце Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы Андрэй Праневіч, звяртаючыся да ўдзельнікаў алімпіяды. .