Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Панядзелак, 21 Сакавік 2022 11:01

Фізіка-тэхнічны факультэт працягвае серыю майстар-класаў!

fiztex mkДэкан фізіка-тэхнічнага факультэта Генадзь Гачко правёў майстар-клас "Ад стварэння фізічнай мадэлі да рэальнага эксперыменту" для дзяцей, якія навучаюцца ў гродзенскіх школах.

Майстар-клас быў прысвечаны апрацоўцы вынікаў навучальнага фізічнага эксперыменту. Генадзь Аляксеевіч на аснове рэальных звестак фізічнага эксперыменту прадэманстраваў школьнікам правілы стварэння табліц і пабудовы графікаў.

За аснову былі ўзяты вынікі лабараторных работ студэнтаў фізіка-тэхнічнага факультэта. Асаблівую ўвагу Генадзь Аляксеевіч удзяліў метадам разліку хібнасцей вымярэнняў.

 

 

 viber 2022 03 05 16 09 25 994