Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Чацвер, 03 Сакавік 2022 15:06

Поспехі купалаўцаў адзначылі на Савеце ўніверсітэта

IMG 0678На Савеце ўніверсітэта супрацоўнікам ГрДУ імя Янкі Купалы ўручылі ганаровыя ўзнагароды.

 

Рэктар Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы Ірына Кітурка павіншавала з прысваеннем ганаровага звання "Заслужаны работнік адукацыі" Аляксандра Нечухрына, загадчыка кафедры ўсеагульнай і славянскай гісторыі, доктара гістарычных навук, прафесара. А Віталя Маклакава, дацэнта кафедры фізічнага выхавання і спорту, дацэнта кафедры фізічнага выхавання і спорту з прысваеннем вучонага звання дацэнт.

Ганаровай граматай Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы за добрасумленную, плённую працу і высокія дасягненні ў прафесійнай дзейнасці былі адзначаны вядучы спецыяліст аддзела арганізацыйна-метадычнага суправаджэння навуковай і інавацыйнай дзейнасці Алена Дзянісік, вядучы спецыяліст па кадрах вучэбна-арганізацыйнага аддзела па кіраванні юрысконсульт 1 катэгорыі юрыдычнага аддзела Святлана Курылёнак.

Ганаровай граматай пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі работнікаў установы адукацыі "Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы" былі ўзнагароджаны двое купалаўцаў. Станіслаў Лісоўскі, дацэнт кафедры фізічнага выхавання і спорту, за заслугі і дасягненні ў спартыўнай, адукацыйнай, навуковай, метадычнай і інавацыйнай дзейнасці і аказанне садзейнічання ў рэалізацыі праграм галіновага прафсаюза. А Марына Ясене, інструктар-метадыст па фізкультурна-аздараўленчай і спартыўна-масавай рабоце спартыўнага клуба, за высокія дасягненні ў прафесійнай дзейнасці, актыўны ўдзел у папулярызацыі фізічнай культуры і спорту сярод работнікаў універсітэта і аказанне садзейнічання ў рэалізацыі праграм галіновага прафсаюза.