Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Аўторак, 15 Люты 2022 15:39

На фізіка-тэхнічным факультэце ГрДУ імя Янкі Купалы закуплена абсталяванне

new oborudovanie 6Абсталяванне для лабараторый радыеметрычных вымярэнняў і ядзернай фізікі набыта ў рамках праекта міжнароднай тэхнічнай дапамогі "Навучанне на аснове перадавога вопыту краін ЕС у галіне радыяцыйнай абароны і культуры ядзернай бяспекі для беларускай акадэмічнай супольнасці" (RADIUM).

Цяпер лабараторыі абсталяваны сучаснымі прыборамі, такімі як гама-радыёметр і гама-бэта спектрометр, якія дазваляюць вымераць аб'ёмную і ўдзельную актыўнасць гама-выпраменьвальных радыенуклідаў у вадзе, прадуктах харчавання, сельскагаспадарчай сыравіне і кармах, прамысловай сыравіне, прадукцыі лясной гаспадаркі, будаўнічых матэрыялах, глебе, іншых аб'ектах навакольнага асяроддзя.

Сярод абсталявання лабараторый ёсць дазіметры - радыёметры з блокамі дэтэктавання альфа, бэта і гама-выпраменьвання якія вымяраюць магутнасць эквівалентнай дозы гама-выпраменьвання; шчыльнасць патоку бэта-выпраменьвання з забруджаных радыенуклідамі паверхняў і ў забруджаных радыенуклідамі вадкіх асяроддзях.

Варта адзначыць, што на базе лабараторый прадугледжана спектраметрыя гама-выпраменьвання і альфа-выпраменьвання з ідэнтыфікацыяй радыёнукліднага складу. Для гэтых мэт набыты спектрометры АТ6102.

Устаноўленае абсталяванне будзе выкарыстана для правядзення лабараторных заняткаў з магістрантамі ў рамках сеткавай магістратуры згодна з задачамі "Radium".