Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Чацвер, 06 Студзень 2022 10:41

У ГрДУ імя Янкі Купалы пройдзе анлайн-трэнінг па англійскай мове

english onlineКафедра англійскай філалогіі прапануе школьнікам прайсці анлайн-трэнінг па англійскай мове «На шляху да Алімпу» для падрыхтоўкі да профільнай алімпіяды па англійскай мове.

«English Challenge» – гэта профільная алімпіяда па англійскай мове, якая ўпершыню прайшла ў мінулым годзе. Дзякуючы ўдзелу ў ёй школьнікі могуць праверыць свае веды, а пераможцы атрымліваюць перавагі пры паступленні ў Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы.

Сёлета арганізатары вырашылі правесці анлайн-трэнінг "На шляху да Алімпу", які будзе папярэднічаць алімпіядзе, запланаванай на вясну. Дзеці, вырашыўшы заданні, змогуць зразумець, што сабой уяўляе "English Challenge" і больш свядома падрыхтавацца да алімпіяды.

Анлайн-трэнінг пройдзе ў суботу ў 14.00 на платформе Google. Спасылку на тэст можна будзе знайсці на сайце філалагічнага факультэта, там жа будуць змешчаны вынікі. На рашэнне заданняў дадзена 60 хвілін.

Памятайце, каб атрымаць доступ да тэсту, трэба мець google account.