Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Аўторак, 04 Студзень 2022 13:45

У Купалаўскім універсітэце стартавалі курсы для школьнікаў па біялогіі і хіміі

IMG 3266У Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы традыцыйна арганізаваны курсы для школьнікаў па падрыхтоўцы да практычнага тура Абласнога этапа Рэспубліканскай алімпіяды па біялогіі і хіміі.

 

Заняткі праходзяць на базе спецыялізаваных лабараторый факультэта біялогіі і экалогіі, а праводзяць іх высокакваліфікаваныя выкладчыкі, спецыялісты розных раздзелаў біялогіі і хіміі. Курсы разлічаны на тры дні па 8 навучальных гадзін штодня. Сфарміраваны шэсць груп па класах – з 9-га па 11-ы. У гэтым годзе 28 чалавек выбралі біялогію, 18 - хімію. Гэта навучэнцы не толькі горада Гродна, але і раёнаў вобласці.

Рабятам дадзена магчымасць удасканаліць працу з мікраскопам, правесці тонкія маніпуляцыі з батанічнымі і заалагічнымі аб'ектамі. Курсы дапамогуць школьнікам пад кіраўніцтвам вопытных выкладчыкаў атрымаць практычныя навыкі, якія немагчыма набыць у агульнаадукацыйнай школе.

Дзеці пазнаёмяцца з такімі дысцыплінамі як заалогія бесхрыбтовых і пазваночных жывёл, марфалогія і фізіялогія раслін, сістэматыка раслін, альгалогія і мікалогія, фізіялогія чалавека і цыталогія, гісталогія, мікрабіялогія, а таксама генетыка і малекулярная біялогія.

IMG 3264