Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Аўторак, 04 Студзень 2022 12:17

Курсанты ГрДУ імя Янкі Купалы прынялі ўдзел у VII Міжнароднай алімпіядзе курсантаў

kursantolimpЗ 21 па 24 снежня ва ўстанове адукацыі "Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт інфарматыкі і радыёэлектронікі" адбыўся нацыянальны этап VII Міжнароднай алімпіяды курсантаў адукацыйных арганізацый вышэйшай адукацыі па ваеннай гісторыі.

 

У алімпіядзе прынялі ўдзел установы адукацыі "Ваенная акадэмія Рэспублікі Беларусь", ваенны факультэт БДУ, ваенна-транспартны факультэт БДУТ, ваенны факультэт БДУІР, ваенны факультэт ГрДУ імя Янкі Купалы, ваенны факультэт БДАА.

У конкурсе капітанаў курсант 3-га курса Уладзіслаў Кульжык паказаў выдатныя веды і заняў 1 месца.

Ваенны факультэт ГрДУ імя Янкі Купалы на алімпіядзе прадставілі: курсант 3-га курса Уладзіслаў Кульжык, курсант 2-га курса Павел Ёда, курсанты 1-га курса Аляксей Рамановіч, Цімафей Лукашоў і Ягор Красноўскі.