Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Панядзелак, 03 Студзень 2022 09:56

Купалаўцы ў ліку прызёраў конкурсу навуковых прац Аўдытарскай палаты

feuСтудэнты кафедры фінансаў і бухгалтарскага ўліку сталі прызёрамі конкурсу навуковых работ Аўдытарскай палаты сярод студэнтаў і магістрантаў. Вынікі конкурсу былі падведзены 24 снежня.

Купалаўцы прадставілі навуковыя працы высокага ўзроўню і заслужылі прызнанне з боку журы. Работы ацэньваліся па некалькіх крытэрыях. Журы звяртала ўвагу на актуальнасць выбранай тэмы, навуковую навізну работы, магчымасць прымянення прапанаваных рашэнняў на практыцы, на паўнату і лагічную паслядоўнасць выкладу матэрыялу. У катэгорыі "Навуковы артыкул" усе прызавыя месцы ўзялі прадстаўнікі факультэта эканомікі і кіравання Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы. Першае месца ў Вольгі Нагорнай з навуковай працай на тэму "Методыка правядзення ўнутранага аўдытарскага кантролю рэалізацыі гатовай прадукцыі (на прыкладзе ТАА "Вудэн Хаўс Бел")". Другое месца атрымала Наталля Патоцкая за працу на тэму "Асаблівасці аўдыту разлікаў з бюджэтам па падатку на дабаўленую вартасць". Трэцяга месца ўдастоена Наталля Цыбульская, якая прадставіла на конкурс работу на тэму "Асаблівасці аўдыту касавых аперацый".

Узнагароджанне пераможцаў прызамі і падарункамі ад кампаній-партнёраў адбудзецца ў студзені 2022 года.

Арганізатарам конкурса з'яўляецца Аўдытарская палата Рэспублікі Беларусь. Генеральным партнёрам конкурсу выступіла аўдытарская кампанія "ФБК-Бел". Таксама партнёрамі конкурсу сталі іншыя вядучыя аўдытарскія кампаніі: ТАА «БДА», ТАА «ААБ-Кансалт», ТАА «ЮрысАўдыт», ТАА «КПМГ».