Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Панядзелак, 03 Студзень 2022 09:56

У ГрДУ імя Янкі Купалы праходзіць І міжнародны Фестываль Купалаўскіх праектаў

photo 2021 12 31 12 38 26 330 снежня адбылося пасяджэнне аргкамітэта і журы дыстанцыйнага міжнароднага Фестывалю. Удзельнікі пасяджэння абмеркавалі прадстаўленыя праекты.

На гэты момант працягваецца другі этап фестывалю, першы завяршыўся ў канцы лістапада, у ім прынялі ўдзел 25 праектаў. У цяперашнім этапе бяруць удзел 26 каманд, спаборніцтвы будуць праходзіць да 28 лютага. Усе распрацоўкі - сеткавыя праекты і вэб-квесты для школ, каледжаў і вышэйшых навучальных устаноў. Фестываль праводзіцца ў рамках міжнароднага дыстанцыйнага адукацыйнага марафону "Купалаўскія праекты".

Паводле слоў арганізатараў праекта, Фестываль будзе праводзіцца штогод з мэтай развіцця сеткавага ўзаемадзеяння краін СНД і іншых краін, апрабацыі тэхналогій асваення сеткавай праектнай дзейнасці, развіцця прафесійных кампетэнцый педагогаў і навучэнцаў, павышэння цікавасці замежных грамадзян да Рэспублікі Беларусь і яе адукацыйнай сістэмы. Асноўныя задачы Фестывалю - развіццё і ўмацаванне дружалюбных сувязей паміж педагогамі і навучэнцамі розных краін, а таксама развіццё тэхналогій дыстанцыйнага ўзаемадзеяння.

На працягу навучальнага года праводзяцца тры этапы Фестывалю Купалаўскіх праектаў:

1 верасня - 30 лістапада - восеньскі Фестываль;

1 снежня - 28 (29) лютага - зімовы Фестываль;

1 сакавіка - 31 мая - вясновы Фестываль.

Па выніках удзелу пераможцы атрымаюць сертыфікаты ўдзельнікаў Фестывалю.

Арганізатарамі мерапрыемства выступаюць факультэт матэматыкі і інфарматыкі і педагагічны факультэт ГрДУ імя Янкі Купалы.

Інфармацыйную падтрымку фестывалю забяспечвае інфармацыйна-аналітычны цэнтр універсітэта і кафедра сучасных тэхналогій праграмавання: Макарава Н.П. тэл. +375(29)7800529 (МТС)

Падрабязнасці можна даведацца на сайце «Купалаўскія праекты» kp.grsu.by