Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Панядзелак, 21 Снежань 2015 08:30

Запрашаем студэнтаў і супрацоўнікаў ГрДУ імя Янкі Купалы прыняць удзел у конкурсе навагодніх відэавіншаванняў універсітэта Рэкамендаваны

Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы запрашае студэнтаў і супрацоўнікаў ВНУ прыняць удзел у конкурсе навагодніх відэавіншаванняў.

Для таго каб стаць удзельнікам, неабходна:

- сабраць групу ад 3-х чалавек;

- прыдумаць невялікі тэкст віншавання (крэатыўныя ідэі ў выглядзе песень, танцаў, вершаў, касцюмаў вітаюцца);

-патэлефанаваць па нумары 74-30-31 і запісацца на здымку;

- у прызначаны час прыйсці ў каб. 323 галоўнага корпуса ўніверсітэта (Ажэшкі, 22) для здымкі віншавання.

Заяўкі на ўдзел у конкурсе прымаюцца з 9 па 21 снежня 2015 года.

Усе відэавіншаванні будуць размешчаны ў афіцыйнай групе ГрДУ імя Янкі Купалы. Пнраможаць будзе вызначаны па выніках глядацкага галасавання.

Галоўны прыз - фотасесія ад фотакарэспандэнта Цэнтра па сувязях з грамадскасцю Кацярыны Мароз.