Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Серада, 04 Жнівень 2021 11:34

Інжынерна-будаўнічы факультэт ГрДУ імя Янкі Купалы - самы малады факультэт будаўнічага напрамку ў рэспубліцы

10За 10 гадоў існавання на інжынерна-будаўнічым факультэце Купалаўскага ўніверсітэта падрыхтавана больш 1560 спецыялістаў для будаўнічай галіны.

Інжынеры-будаўнікі праектуюць, будуюць і эксплуатуюць жылыя дамы, завадскія корпусы, бальніцы і спартыўныя збудаванні. Ні адзін населены пункт не абыходіцца без вялікай колькасці самых разнастайных па прызначэнні будынкаў і збудаванняў.

Інжынерна-будаўнічы факультэт ГрДУ імя Янкі Купалы вядзе падрыхтоўку па дзвюх спецыяльнасцях I ступені вышэйшай адукацыі - «Прамысловае і грамадзянскае будаўніцтва», «Цеплагазазабеспячэнне, вентыляцыя і ахова паветранага басейна». Таксама факультэт рыхтуе спецыялістаў II ступені вышэйшай адукацыі (магістрантаў) па спецыяльнасці «Будаўніцтва будынкаў і збудаванняў».

Навучанне з'яўляецца практыка-арыентаваным, пры гэтым акцэнт робіцца на новыя IT-тэхналогіі ў будаўніцтве: сістэмы аўтаматызаванага праектавання, 3D-мадэляванне, BIM-праектаванне. Студэнты актыўна ўдзельнічаюць у навукова-даследчай дзейнасці факультэта. А ўлетку ў студэнтаў ёсць выдатная магчымасць папрацаваць у студэнцкіх атрадах як на будаўнічых аб'ектах Гродзенскага рэгіёну, так і за мяжой.

Абітурыенты, якія хочуць стаць высокакваліфікаванымі спецыялістамі і прафесіяналамі ў будаўнічай галіне, яшчэ могуць падаць дакументы для паступлення на платную форму навучання на інжынерна-будаўнічы факультэт ГрДУ імя Янкі Купалы. Прыёмная камісія будзе працаваць па 9 жніўня ўключна. Наш афіцыйны Instagram-акаунт па спасылцы.