Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Серада, 07 Ліпень 2021 12:15

У Беларусі працягваецца рэгістрацыя на цэнтралізаванае тэсціраванне ў рэзервовыя дні

ct 2021Рэгістрацыя абітурыентаў для праходжання выпрабавання ў рэзервовыя дні будзе доўжыцца да 9 ліпеня.

Да здачы цэнтралізаванага тэсціравання ў рэзервовыя дні дапускаюцца толькі тыя абітурыенты, якія зарэгістраваліся на асноўнае ЦТ, але па ўважлівай прычыне не змаглі на ім прысутнічаць і змогуць пацвердзіць сваю адсутнасць адпаведнымі дакументамі.

14 і 16 ліпеня вызначаны як рэзервовыя дні для здачы тэсціравання па беларускай і рускай мовах, а 14 і 18 ліпеня пройдуць выпрабаванні па грамадазнаўстве, матэматыцы, біялогіі, замежнай мове, хіміі, фізіцы, гісторыі Беларусі, геаграфіі, сусветнай гісторыі (найноўшы час). ГрДУ імя Янкі Купалы выступае адным з пунктаў для праходжання ЦТ у рэзервовыя дні.

Сёння, 6 ліпеня, беларускія абітурыенты здаюць уступныя іспыты па геаграфіі. Апошнім прадметам, які будуць здаваць будучыя студэнты, стане сусветная гісторыя найноўшага часу - тэсціраванне яны напішуць 8 ліпеня.