Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Аўторак, 01 Снежань 2015 09:28

Старшы выкладчык кафедры рамана-германскай філалогіі філалагічнага факультэта М. Дзёнер правёў вэбінар са студэнтамі БрДУ імя А.С. Пушкіна

20151125 092648 resizedУ Гродзенскім універсітэце імя Янкі Купалы ў чарговы раз апрабавалі фармат онлайн-заняткаў - вэбінараў, якія дазваляюць займацца адразу некалькім групам студэнтаў не толькі з розных ВНУ, але нават з розных гарадоў.

З мэтай развіцця практыка-арыентаванага навучання старшыя выкладчыкі кафедры рамана-германскай філалогіі філалагічнага факультэта Максіміліян Дзёнер і Алена Мікалаеўна Джух  25 лістапада 2015 года сумесна з загадчыкам кафедры нямецкай філалогіі факультэта замежных моў Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А.С. Пушкіна, кандыдатам філалагічных навук, дацэнтам Ірынай Фёдараўнай Несцярук арганізавалі і правялі вэбінар для студэнтаў ГрДУ імя Янкі Купалы і БрДУ па прадмеце «Дзелавая нямецка мова» на тэму «Грошы і падаткі». На занятках студэнты пазнаёміліся з падатковай сістэмай Германіі.

Варта адзначыць, што ўцягнутасць удзельнікаў вэбінара была высокай, а абмеркаванне матэрыялу праходзіла вельмі прадуктыўна.

У бліжэйшы час кафедра рамана-германскай філалогіі нашай ВНУ плануе правесці сумесна з кафедрай нямецкай філалогіі факультэта замежных моў БрДУ імя А.С. Пушкіна яшчэ адзін вэбінар. На гэты раз калегі з Брэста запрашаюць на адкрыты занятак па практыцы вуснай і пісьмовай мовы.

З усімі навінамі філалагічнага факультэта можна азнаёміцца тут.