Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Аўторак, 12 Студзень 2021 16:30

ГрДУ імя Янкі Купалы запрашае педагогаў да ўдзелу ў міжнародным дыстанцыйным адукацыйным марафоне

treningiУ рамках марафону «Купалаўскія праекты - 2021» педагагічныя работнікі асвояць тэхналогіі стварэння і правядзення навучальных сеткавых праектаў.

Дыстанцыйны міжнародны адукацыйны марафон стартаваў у ГрДУ імя Янкі Купалы 11 студзеня і завершыцца 30 чэрвеня. Яго правядуць на аснове багатага вопыту развіцця прафесійных кампетэнцый педагогаў, атрыманага ў рамках адукацыйных марафонаў «Купалаўскія праекты» у 2016-2020 гадах, і дыстанцыйнага курса ад кампаніі Intel «Праектная дзейнасць у інфармацыйна-адукацыйным асяроддзі 21 стагоддзя».

Да ўдзелу ў марафоне запрашаюцца педагогі з Беларусі, Расіі, краін СНД і іншых краін, зацікаўленыя ў распрацоўцы і правядзенні якасных навучальных сеткавых праектаў для навучэнцаў, студэнтаў і педагогаў. Дапамагаць удзельнікам праекта будуць міжнародныя эксперты і цьютары.

Каб прыняць удзел у марафоне, неабходна да 24 студзеня запоўніць форму рэгістрацыі, а настаўнікам сеткавых праектаў да 19 студзеня – электронную анкету.

Марафон праводзіцца пры падтрымцы Цэнтра інтэрнацыяналізацыі адукацыі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы.

Падрабязную інфармацыю аб правядзенні «Купалаўскіх праектаў - 2021» можна знайсці ў Палажэнні аб марафоне. Кантактная асоба - дацэнт кафедры сучасных тэхналогій праграмавання купалаўскага ўніверсітэта Ніна Макарава. Тэл.: +375(29) 780-05-29, +375-152-74-29-57. E-mail: kupala.project@gmail.com, makarova_np@grsu.by.