Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Панядзелак, 16 Лістапад 2015 09:42

На факультэце псіхалогіі назвалі пераможцаў конкурсу эсэ «Імідж псіхолага»

IMG 20151109 101551У конкурсе эсэ «Імідж псіхолага» (арганізатары - старшыя выкладчыкі Марына Міхайлаўна Карнеловіч і Віта Іосіфаўна Філіповіч) прынялі ўдзел 42 студэнта факультэта псіхалогіі ГрДУ імя Янкі Купалы. Свае разважанні аб прафесійным іміджы псіхолага на суд журы прадставілі студэнты як вочнай, так і завочнай формаў навучання.

Пераможцамі конкурсу эсэ сярод студэнтаў факультэта псіхалогіі сталі:

Першае месца

студэнтка 4 курса дзённай формы навучання спецыялізацыі «Сацыяльная псіхалогія» Антаніна Багушэвіч;

студэнтка 5 курса завочнай формы навучання спецыялізацыі «Сацыяльная псіхалогія» Вольга Вахільчук.

Другое месца

студэнтка 4 курса дзённай формы навучання спецыялізацыі «Сацыяльная псіхалогія» Аляксандра Венціс;

студэнтка 5 курса завочнай формы навучання спецыялізацыі «Сацыяльная псіхалогія» Анастасія Мартыненка;

студэнтка 5 курса завочнай формы навучання спецыялізацыі «Сацыяльная псіхалогія» Алена Каленік.

Трэцяе месца

студэнтка 4 курса дзённай формы навучання спецыялізацыі «сацыяльная псіхалогія» Вікторыя Андращук;

студэнтка 5 курса завочнай формы навучання спецыялізацыя «Сацыяльная псіхалогія» Лілія Матвеева;

студэнтка 5 курса завочнай формы навучання спецыялізацыя «Сацыяльная псіхалогія» Вікторыя Шэраль;

студэнтка 5 курса завочнай формы навучання спецыялізацыя «Сацыяльная псіхалогія» Галіна Васюхоўская.

Спецыяльнымі намінацыямі таксама былі адзначаны студэнты 4 курса дзённай формы навучання спецыялізацыі «Сацыяльная псіхалогія»:

Ягор Жарын - за імкненне асобы да прафесійнага эталону псіхолага;

Вераніка Дудойць - за самавыяўленне і самараскрыццё асобы будучага псіхолага.

З усімі навінамі факультэта псіхалогіі можна азнаёміцца тут.