Надрукаваць гэтую старонку
Серада, 15 Красавік 2020 08:49

У тэхнапарку ГрДУ імя Янкі Купалы падпісаны дагавор з дзевятым рэзідэнтам

19035 2ТАА «Студыя 111» на базе Навукова-тэхналагічнага парку Купалаўскага ўніверсітэта будзе рэалізоўваць новыя лічбавыя праекты ў сферы электроннага маркетынгу і бізнесу.

ТАА «Студыя 111» стваралася сумеснымі намаганнямі студэнтаў і выкладчыкаў факультэта эканомікі і кіравання і факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму.

Дырэктар кампаніі Сяргей Ляшук - старшы выкладчык кафедры журналістыкі - распавёў, што сёння назіраецца вялікі попыт на інфармацыйныя прадукты, накіраваныя на спажыўцоў, якія хочуць атрымліваць інфармацыю, не выходзячы з хаты.

- Мы аб'яднаем намаганні спецыяльнасцяў «Электронны маркетынг» і «Інфармацыя і камунікацыя», вопыт лепшых спецыялістаў, і ствараем прадпрыемства на базе Навукова-тэхналагічнага парку, якое будзе рэалізоўваць і прасоўваць тэхналагічныя, інавацыйныя, інфармацыйныя рашэнні. Кампанія ў першую чаргу будзе займацца лічбавымі прадуктамі. Гэта дадаткі, інфармацыйныя рэсурсы, прасоўванне ў сацыяльных сетках, кантэнт-маркетынг і лічбавая лагістыка, электронны маркетынг і бізнэс, - адзначае Сяргей Ляшук. - Тэхнапарк для нас - гэта пляцоўка для старту, у рамках якой можна рэалізаваць патэнцыял як студэнтаў, так і ўніверсітэта.

Акрамя таго, сумесна з факультэтамі будзе развівацца бізнес-кансалтынг сферы сярэдняга і малога бізнэсу:

- Мы плануем перадаваць акадэмічныя веды бізнесу, вучыць iх электронным і інфармацыйна-камунікацыйным тэхналогіям. Студэнты змогуць паспрабаваць сябе ў бізнэсе, умацаваць свае кампетэнцыі і атрымаць практычныя веды і навыкі не толькі па тых напрамках, якія ўжо ёсць ва ўніверсітэце, але і ў практычнай сферы электроннага бізнесу, - дадаў дырэктар ТАА «Студыя 111» Сяргей Ляшук.