Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Панядзелак, 09 Лістапад 2015 09:04

На фізіка-тэхнічным факультэце адбылася прэзентацыя комплекснага аснашчэння кабінета для вывучэння асноў робататэхнікі

3Прадстаўнікі кампаніі «Мединат ІТ» у пачатку лістапада правялі прэзентацыю навучальнага абсталявання ўласнай вытворчасці для абсталявання кабінетаў робататэхнікі.

На сустрэчы прысутнічалі прадстаўнікі прафесарска-выкладчыцкага складу і студэнты фізіка-тэхнічнага факультэта Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы.

Прысутныя азнаёміліся з прадэманстраваным абсталяваннем і атрымалі адказы на пытанні, які іх цікавілі.

Стваральнікі адзначылі, што мадэлі робатэхнікі, прадстаўленыя на сустрэчы, студэнты могуць выкарыстоўваць з мэтай:

- навучыцца праектаваць складаныя робататэхнічныя прылады ў віртуальным асяроддзі;

- асвоіць праграміраванне робататэхнічных прылад (ад простага да складанага);

- стварыць дзейсныя робататэхнічныя прылады;

- ствараць трохмерныя віртуальныя мадэлі дэталяў з наступным іх вырабам;

- выкарыстоўваць атрыманыя вынікі ў праектнай, даследчай конкурснай і спаборніцкай дзейнасці.

З усімі навінамі фізіка-тэхнічнага факультэта мождна азнаёміцца тут.